Belarusian (Беларускі)
From The Joel on Software Translation Project
Заахвоціць прэміямі немагчыма
Майк Мюрэй (Mike Murray), надзіва недарэчны HR-мэнэджэр кампаніі Microsoft, нарабіў шмат бязглуздзіцы, але сапраўдным гітом стала ўзнагарода “Ship it” (“За выхад прадукта”), якую ён заснаваў напачатку сваёй дзейнасці. Ідэя была ў тым, што за выхад прадукта на рынак вы атрымлівалі “прыз” у выглядзе люцытавай пліты памерам з велізарны слоўнік. Гэта мусіла нейкім чынам натхніць вас на працу – ну, зразумела: не выканаеце заданне – застанецеся без люцыту! Проста-такі цікава: і як увогуле працаваў Microsoft да люцытавай эры.
